Узнагароды.

З чарговымі перамогамі з пятага Адкрытага фестывалю харэаграфічнага мастацтва вярнулася ў Вілейку студыя танца «Фарсаж».

У намінацыі стрыт-шоу танцоры шасці-васьмі гадоў занялі другое месца з танцам «Локці на старт».

А крыху старэйшыя прадстаўнікі з Вілейкі, што ва ўзросце ад 9 да 11 гадоў, сталі першымі з нумарам «Паці».

Пра гэта карэспандэнту расказала кіраўнік студыі Алеся Раздзялоўская.

Кіраўнік танцавальнай студыі са сваімі выхаванцамі.

Фотаздымкі забяспечаныя кіраўніком студыі.

 

• Текст доступен на языке: Русский