У Салігорску мужчына ратаваў сябра, які падаў з маста, і ўпаў разам з ім

Пра тое, што тонуць два чалавекі на Салігорскім вадасховішчы, у МНС паведамілі 31 сакавіка ў 00:11. Ратавальнікі і брыгада хуткай выехалі на месца.

За прыкладна 150 метраў ад берага ў вадзе пад мостам знаходзіліся два чалавекі. Самастойна выбрацца на бераг не маглі. Ратавальнікі пры дапамозе выратавальнага круга вынялі мужчын з вады і перадалі брыгадзе хуткай.

Высветлілася, што яны знаходзіліся пад мостам на тэхналагічнай пляцоўцы, паводле папярэдніх дадзеных, абодва былі нецвярозыя. Адзін страціў раўнавагу, апынуўся за парэнчамі на ўзроўні двух метраў ад вады.

Пры спробе ўтрымаць знаёмага, другі мужчына таксама страціў раўнавагу, і яны абодва ўпалі ў ваду.

Пацярпелыя шпіталізаваныя ў рэанімацыю з папярэднім дыягназам «агульнае пераахаладжэнне».

• Текст доступен на языке: Русский