29 сакавіка маладзечанскі Black Fox Bar наведаў гурт Trubetskoy. Было горача!

Trubetskoy – беларуская рок-група, створаная экс-удзельнікамі «Ляпіса Трубяцкога» ў 2014 годзе.
Лідар – былы вакаліст «Ляпісаў» Павал Булатнікаў. Таксама ў гурце выступаюць Руслан Уладыка (гітара, бэк-вакал), Дзмітры Свірыдовіч (бас-гітара), Сяргей Падлівахін (барабаны), Дзмітры Хаменка (клавішы).

У 2014 годзе гурт «Ляпіс Трубяцкой» распаўся, але яго ўдзельнікі не жадалі сядзець без справы і неўзабаве заснавалі новы праект Trubetskoy.

• Текст доступен на языке: Русский