Здарыліся пажары на Смаргоншчыне і Астравеччыне

30 сакавіка гарэла лецішча на Астравеччыне і гаспадарчая пабудова на Смаргоншчыне.

30 сакавіка ў 14.12 паведамілі пра пажар лецішча ў вёсцы Хацілкі Астравецкага раёна. Агонь знішчыў дом і гаспадарчы будынак.

Папярэдняя прычына – неасцярожнае абыходжанне з агнём невядомай асобы.

Увечары таго ж дня паведамілі, што гарыць гаспадарчы будынак у Вішневе на Смаргоншчыне. Агонь пашкодзіў дах.

Папярэдняя прычына – няправільнае выкарыстанне электрасетак і электраабсталявання.

• Текст доступен на языке: Русский