На Астравеччыне гарэў дзіцячы садок. Былы

Пра пажар у пакоі былога дзіцячага садка ў Варнянах паведамілі першага красавіка каля дзесяці раніцы.

Пажар пашкодзіў тры ложкі, пасцель, мікрахвалёўку, закурыў сцены.

Папярэдняя прычына – кароткае замыканне электрапрыбора, які пакінулі ўключаным у разетку.

• Текст доступен на языке: Русский