Фота sportedu.by.

Чэмпіянат Беларусі па боксе стартуе 1 красавіка ў Гомелі. Мінскую вобласць прадставяць спартсмены з Барысава, Салігорска і Мінскага раёна. Адзіны прадстаўнік Маладзечна – заслужаны майстар спорту Дзмітры Асанаў.

Дзмітры распавёў карэспандэнту МЛЫН.BY:

– Сёння выязджаю ў Гомель. У чэмпіянаце прымуць удзел каля 100 баксёраў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Спаборніцтвы пройдуць у дзесяці вагавых катэгорыях – ад 49 да 91 кг. Выступаю ў катэгорыі 60 кг. У гэтай вазе я адзіны з Мінскай вобласці.

Па словах Дзмітрыя, калі колькасць удзельнікаў у яго катэгорыі не зменіцца, і ўсе сустрэчы ён будзе выйграваць, то разам з фіналам правядзе пяць баёў.

Турнір будзе праходзіць на працягу тыдня. Фінальныя баі запланаваныя на 6 красавіка.

Дзмітры адзначыў, чэмпіянат Беларусі стане апошнім турнірам на этапах падрыхтоўкі зборнай каманды Рэспублікі Беларусь да II Еўрапейскім гульняў, якія пройдуць у Мінску ад 21 па 30 чэрвеня.

Маладзечанскі баксёр ўжо забяспечыў сабе месца ў складзе зборнай, але, паводле яго слоў, некалькі месцаў у галоўнай камандзе Беларусі ў асобных катэгорыях пакуль вакантныя.

• Текст доступен на языке: Русский