Учора каля пяці раніцы ў Вілейцы здарылася ДТЗ. Пешаход у бальніцы

Аварыя здарылася першага красавіка каля пяці раніцы.

Жанчына-кіроўца, што ехала па Стаханаўскай, наехала на 34-гадовага пешахода. Той ішоў па праезжай частцы.

Як распавялі ў Вілейскім РАУС, аварыя здарылася прыцемкамі. Кіроўца растлумачыла, што не заўважыла яго.

Пацярпелага з траўмамі забралі ў вілейскую бальніцу.

• Текст доступен на языке: Русский