Фота аўтара.

У трэцім мікрараёне горада 2 красавіка ад 9:00 да 16:00 адключылі газ. Работнікі філіяла «Маладзечнагаз» вытворчага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Мінаблгаз» просяць жыхароў вуліц Скарыны, Міра і Будаўнікоў адключыць пліты, якія працуюць на «блакітным паліве».

У арганізацыі карэспандэнту МЛЫН.BY растлумачылі:

– Нічога сур’ёзнага не здарылася. Праводзім планавыя работы. У газаправодзе каля дома № 47 па вуліцы Францішка Скарыны трэба выразаць засаўку, якая ўжо была непатрэбная. У сувязі з гэтымі працамі ціск у газаправодзе ўпадзе, і мы просім жыхароў трэцяга мікрараёна адключыць свае газавыя пліты і не карыстацца імі да 16:00.

Месца правядзення работ газавікі абнеслі агараджальнай стужкай. Спецыялісты таксама распавялі, што паспрабуюць завяршыць працы як мага раней.

 

• Текст доступен на языке: Русский