Фота shliah.by.

У мінулую пятніцу ў цэнтральнай раённай бальніцы адкрылі музейны пакой. У экспазіцыю ўвайшлі медыцынскія інструменты, дакументы, адзенне, якім карысталіся медработнікі ў сярэдзіне мінулага стагоддзя.

Прадстаўленыя таксама фотаздымкі, па якіх можна прасачыць гісторыю смаргонскай бальніцы.

На першай экскурсіі, якую правёў намеснік галоўнага доктара Іван Кардзіс, прысутнічала начальнік аддзела ідэалогіі і па справах моладзі райвыканкама Ганна Джумкова. Яна адзначыла, што такі музей, дарэчы, другі ў вобласці, – выдатнае месца для правядзення заняткаў па прафарыентацыі, экскурсій. «Тут хочацца праводзіць час і падоўгу разглядаць кожны экспанат».

• Текст доступен на языке: Русский