Выява dima.stefantsov.com.

Астраўчанін Сяргей Юшкевіч стаў пераможцам адкрытага першынства Рэспублікі Беларусь па гіравым марафоне.

Асноўны старт папярэджваў адкрыты Кубак горада па класічным дзесяціхвілінным рыўку, дзе ўдзельнічала адразу пяць майстроў спорту. Астравецкі атлет заняў пятае месца, падняўшы 24-кілаграмовы снарад 195 разоў, 115 з іх – левай рукой. І гэта добры вынік, улічваючы, што пераможцам стаў дзеючы чэмпіён свету Алег Сямёнаў, які выканаў 135 пад’ёмаў, але 32-кілаграмовай гірай – у гэтым выпадку вынік памнажаюць на два.

Затое ў гіравым марафоне длінным цыклам шанцы Сяргея прыкметна ўзраслі, бо спартсменаў падзялілі па ўзроставых катэгорыях. Сяргей трапіў у катэгорыю 45+. У выніку ён за 15 хвілін сабраў сумарны вынік у 4 152 кілаграма. І заняў першае месца.

– Уразіў высокі ўзровень арганізацыі турніру. Асабліва запомнілася паказальнае выступленне вядомага гіравіка Вячаслава Харанека, які ў чарговы раз абнавіў свой рэкорд: лежачы, за паўгадзіны ён падняў 32-кілаграмовую гіру 1 070 разоў.

Падчас спаборніцтваў мы адначасова выступалі на васьмі нарах, таму кожны ўдзельнік мог бачыць свае час і вынік у рэжыме анлайн. Вынік пераможнага гіравога марафону аказаўся горшым за ўласны рэкорд, усталяваны нядаўна ў Мар’інай Горцы. Не вельмі зручнай была нязвыклая форма снарада, адбілася і стомленасць пасля працяглай дарогі і ўдзелу ў класічным рыўку. Вядома, я рады перамозе – гэта пакуль самы значны тытул у маёй спартовай кар’еры. А яшчэ было нязвыклым бачыць на другой ступені п’едэстала суперніка амаль у два разы цяжэй (вагавыя катэгорыі на турніры не ўлічваліся), на якога я, пад жартаўлівы гул прысутных, нават стоячы вышэй глядзеў знізу ўверх.

Фота ostrovets.by.

• Текст доступен на языке: Русский