30 дзён на ровары. Дзень першы. Вілейскія актывісты Таццяна Цітуленка, Яўген Івашкевіч і Сяргей Ганчар. Фота facebook.com.

Беларусь ужо другі год падтрымлівае гэтую акцыю.

Сэнс у тым, каб ад 1 да 30 красавіка карыстацца для паездак толькі роварам. Кожны дзень трэба фатаграфавацца і выкладаць фота ў сацыяльныя сеткі.

Другі год акцыю падтрымліваюць жыхары Вілейкі.

– Не сказаць, каб гэта нешта новае для мяне. Я і так увесь час на ровары, – дзеліцца старшыня таварыства «ЗОВіК» Таццяна Цітуленка. – Але цяпер раблю гэта ў рамках акцыі. Адна бяда: не забыцца б сфатаграфавацца.

Прыхільнікі акцыі ў Вілейцы лічаць «30 дзён на ровары» добрым прыкладам для пераймання і запрашаюць усіх далучацца.

• Текст доступен на языке: Русский