Выява kabar.kg.

Дзюдаіст Аляксандр Вахавяк, які з’яўляецца прэтэндэнтам на выступ на II Еўрапейскіх гульнях, стаў срэбраным прызёрам міжнароднага турніру серыі Гран-пры.

Спаборніцтвы прайшлі ад 29 па 31 сакавіка ў Тбілісі (Грузія). На татамі Палаца спорту выйшлі 372 спартсмены з 52 краін свету. У фінале спаборніцтваў цяжкавагавікоў (звыш 100 кг) Аляксандр Вахавяк ў дадатковы час саступіў Левану Маціашвілі з Грузіі і стаў срэбраным прызёрам турніру.

• Текст доступен на языке: Русский