Доўга рамантуюць тэхніку, не здаюць металалом: якія парушэнні знайшлі ў гаспадарках Мядзельшчыны

Мядзельская міліцыя праводзіць у раёне мерапрыемствы, каб захаваць сельгастэхніку і выявіць безгаспадарчасць, бескантрольнасць і крадзяжы таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў у час падрыхтоўкі да веснавых палявых работ.

Правяраюць 12 гаспадарак Мядзельшчыны.

Падчас маніторынгу ўстанавілі самыя распаўсюджаныя парушэнні. Гэта

– працяглы рамонт сельскагаспадарчай тэхнікі;

– захоўванне спісанай тэхнікі і лому металаў на тэрыторыі;

– знаходжанне ў непрацоўны час тэхнікі па-за мехдвароў;

– ненанясенне інвентарных нумароў на тэхніку;

-адсутнасць належнага кантролю за фізічным станам работнікаў;

– пашкоджанне агародж і іншыя.

Так у ААТ «Занарачанскі» былі ўсе вышэй пералічаныя парушэнні. Пры аглядзе гаражоў, а таксама мехдвароў, заўважылі, што захоўванецца тэхніка і запчасткі,  транспартных сродкаў, у тым ліку і кузаўных частак, якія даўно спісаныя, але не здаюцца на металалом.

У «Мядельаграсервисе» таксама знайшлі ўсе вышэй пералічаныя парушэнні.

Такія ўмовы ствараюць магчымасці да крадзяжу абсталявання, вузлоў і агрэгатаў з тэхнікі, а таксама лому металу.

На адрас кіраўнікоў усіх сельскагаспадарчых арганізацый Мядзельскага раёна накіравалі прадстаўленні аб ліквідацыі прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць учыненню злачынстваў і правапарушэнняў.

 

 

 

 

 

• Текст доступен на языке: Русский