Фота molodoj-les.

Падчас рэспубліканскага Тыдня лесу, што зладзяць ад 13 да 20 красавіка, на Вілейшчыне пасядзяць каля 50 гектараў лесу.

На 30 абраных участках з’явяцца бярозы, сосны, елі, лістоўніцы. Таксама ў межах Тыдня закладуць алеі, прыбяруць лес уздоўж дарог, паведамілі ў Вілейскім лясгасе.