На Астравеччыне сгарэў жылы дом

Пра пажар у жылым доме ў вёсцы Хацілкі Міхалішкаўскага сельсавета ў МНС паведамілі 3 красавіка ў 16:33.

Да абеду гаспадар быў на месцы, займаўся гаспадарчымі справамі. Пасля пайшоў да суседзяў калоць дровы – і падчас працы пачуў трэск шыферу і ўбачыў дым у баку свайго дома.

Мужчына тут жа пабег у дом, веранда ужо гарэла. Ён хацеў зайсці ў хату, але гэтага зрабіць не ўдалося. Да гэтага часу суседзі выклікалі ратавальнікаў.

Да моманту прыбыцця пажарных агнём ўжо быў агорнуты дах дома.

У выніку пажару дом знішчаны. Прычынай узгарання магло стаць кароткае замыканне электраправодкі або падпал – канчатковую версію установіць следства.

• Текст доступен на языке: Русский