Сказаў, што дамовіўся купіць аўто з унукам. Махляр падмануў 83-гадовага мужчыну

Здарэнне адбылося апоўдні 19 кастрычніка мінулага года ў адным з двароў вёскі Падольцы.

Абвінавачаны Ф. задумаў падмануць і абкрасці 83-гадовага гаспадара дома.

Сказаў, што нібыта папярэдне дамовіўся аб здзелцы з унукам гаспадара – купіць за 50 рублёў аўтамабіль “Опель-Аскона” 1988 года выпуска.

Падмануўшы, Ф. забраў аўто, і гэтым нанёс гаспадару машыны шкоду на 250 рублёў.

Абвінавачаны віну прызнаў. Ён патлумачыў, што праязжаў каля дома, убачыў у двары сталага мужчыну. Спатаўся, ці ёсць які метал. Гаспадар сказаў, што ёсць аўто, але пра пакупку дамаўляцца трэба з унукам. На другі раз Ф. прыехаў і сказаў, што нібыта ўсё вырашыў з унукам.

Калі сваякі сталага мужчыны даведаліся пра здзелку, пачалі абурацца. І зразумелі, што іх падманулі.

Суд Астравецкага раёна прызнаў Ф. вінаватым у махлярстве і прызначыў пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ на 150 гадзін.

• Текст доступен на языке: Русский