У лесе знайшлі труп жыхаркі Вілейшчыны

Пра знікненне жанчыны сваякі паведамілі учора, трэцяга сакавіка. А сёння раніцай жыхарку Абадоўцаў знайшлі ў лесе мёртвай.

Жанчына сышла здому раніцай другога красавіка. На наступны дзень яе сужытнік заявіў у міліцыю. Жанчыну шукалі, але не знайшлі.

Сёння раніцай сын зніклай жанчыны паведаміў у міліцыю, што яна знайшлася. Труп знайшлі ў лесе без прыкмет гвалтоўнай смерці, расказаў карэспандэнту «Рэгіянальнай газеты» старшы оперупаўнаважаны Вілейскага РАУС Віталь Паслед.

• Текст доступен на языке: Русский