Фота vgoroden.ru.

Цэнтральная выбарчая камісія Украіны апрацавала усе пратаколы з вынікамі галасавання на прэзідэнцкіх выбарах і аб’явіла афіцыйныя вынікі.

Па паведамленні ЦВК, Зяленскі – 30,24% галасоў, Парашэнка – 15,95, Цімашэнка – 13,40, Бойка – 11,67, Грыцэнка – 6,91, Смяшко – 6,04, Ляшко – 5,48. Астатнія 32 кандыдаты набралі менш за пяць працэнтаў.

У другі тур выбараў выйшлі Уладзімір Зяленскі і дзеючы кіраўнік дзяржавы Пётр Парашэнка. Другі тур пройдзе 21 красавіка.

• Текст доступен на языке: Русский