Выява ru.freepik.com.

Пераможцамі рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах сталі 688 школьнікаў, паведамілі ў прэс-цэнтры Міністэрства адукацыі.

Заключны этап агульнарэспубліканскага інтэлектуальнага спаборніцтва праходзіў ад 25 па 29 сакавіка па 18 вучэбных прадметах. Свае веды прадэманстравалі 1534 навучэнцаў з усіх рэгіёнаў краіны і сталіцы (дзяржаўная ўстанова адукацыі «Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта»), а таксама навучэнцы з Польшчы (беларуская мова і літаратура) і Украіны (матэматыка).

Вілейскія школьнікі сталі пераможцамі рэспубліканскай алімпіяды па чатырох вучэбных прадметах – руская мова і літаратура, інфарматыка, фізкультура і здароўе і хімія.

У дванаццаці гарадах, якія прымалі ўдзельнікаў заключнага этапу прадметных алімпіяд, абвешчаныя імёны пераможцаў, імі сталі 688 навучэнцаў. Алімпіядныя спаборніцтва прымалі Ліда (руская мова і літаратура), Барысаў (грамадазнаўства), Магілёў (беларуская мова і літаратура) Бабруйск (гісторыя), Орша (геаграфія), Жлобін (працоўнае навучанне), Полацк (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайскі мовы), Баранавічы (матэматыка), Пінск (інфарматыка), Віцебск (фізіка, астраномія), Гомель (біялогія, хімія), Маладзечна (фізічная культура і здароўе).

На цырымоніях ўрачыстага закрыцця прадметных алімпіяд уручылі дыпломы I, II, III ступені і прызы Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама прызы і падарункі ад ганаровых гасцей і замежных прадстаўніцтваў.

• Текст доступен на языке: Русский