Ілюстрацыйнае фота belmarket.by.

Як распавялі Ў «Адным акне» Астравецкага райвыканкама, сёння з дзяржпадтрымкай будуюць шматкватэрныя дамы для сем’яў, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў.

У Астраўцы будуюць 59-кватэрны жылы дом ЖБСК-18 для шматдзетных сем’яў і дзяцей-сірот.

Арганізоўваюць таксама будаўніцтва 64-кватэрнага ЖСПК-19 для шматдзетных сем’яў і сем’яў, якія маюць дзяцей-інвалідаў, а таксама, пры наяўнасці кватэр, незапатрабаваных льготнымі катэгорыямі, грамадзян, якія стаяць на агульнае чарзе.