На трасе М1 мікрааўтобус наляцеў на трактар, загінула жанчына

 ДТЗ з мікрааўтобусам і трактарам адбылося на аўтадарозе М1, загінула жанчына. Пра гэта БелТА паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Мілюкова.

Аварыя здарылася 4 красавіка каля 14:20 на 228-м км “алімпійкі”. Паводле папярэдняй інфармацыі, жыхар Пружанаў 1981 года нараджэння рухаўся на Peugeot Boxer з боку Мінска ў напрамку Брэста. Будучы стомленым, кіроўца з’ехаў у правы па ходзе руху кювет і сутыкнуўся з трактарам, якім кіраваў жыхар Баранавіцкага раёна.

Фота з Instagram-акаўнта ssnmp_baranovichi.

Трактарыст вырабляў супрацьпажарную паласу.

У выніку ДТЗ пасажырка мікрааўтобуса – жыхарка Пінска 1961 года нараджэння – атрымала цялесныя пашкоджанні. Жанчыну шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне Баранавіцкай гарадской бальніцы, дзе яна ў 18:50 памерла.

Кіроўца мікрааўтобуса і трактарыст не пацярпелі. Праводзяць праверку.

• Текст доступен на языке: Русский