13 студзеня на сайт 115.бел паступіла просьба прыбраць снег па Скарыны 19.

Маладзечанскі «Камунальнік» адказаў амаль праз тры месяцы, 3 красавіка.

«Снег прыбіраюць з фенаменальнай хуткасцю. Цырк жа клоўнскі, а не работа», напісаў актывіст Антон Матолька ў адным з маладзечанскіх тэлеграм-каналаў. Таксама актывіст паведаміў, што плануе пісаць запыты ў МінЖКГ, які курыруе працу 115.бел па Беларусі, і ў Маладзечанскі райвыканкам.

• Текст доступен на языке: Русский