Устанавілі, хто пашкодзіў некалькі машын у Вілейцы

Вілейскі райаддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справа па артыкуле «Хуліганства» з-за пашкоджання некалькіх аўтамашын на стаянцы ў Вілейцы.

Аператыўнікі крымінальнага вышуку ўсталявалі падазраванага ў здзяйсненні злачынства. Па запісах з камер відэаназірання маладога чалавека апазнаў адзін з супрацоўнікаў Вілейскага РАУС.

Як распавёў часова выконваючы абавязкі начальніка аддзялення крымінальнага вышуку Вілейскага РАУС Уладзімір Мароз, падазраваны жыве ў адной з вёсак раёна.

5 сакавіка ноччу хлопец адпачываў у вілейскім бары. Неўзабаве па яго прыехала сястра і забрала дадому. Падазраванаму не спадабалася, што яго адпачынак перапынілі – і ён пасварыўся з сястрой, а потым сышоў з яе дома.

– Малады чалавек быў на эмоцыях і вырашыў спагнаць сваю крыўду на чужых машынах, прыпаркаваных на стаянцы ля мясцовага водаканала. Спачатку ён нажом парэзаў колы ў двух машынах, яшчэ ў двух – падрапаў і выламаў фірмовыя значкі марак машын.

Фота minobl.mvd.gov.by.

Санкцыі першай частцы артыкула прадугледжваюць пакаранне грамадскімі працамі, або штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да 2 гадоў, або арыштам, ці абмежаваньнем волі на тэрмін да 2 гадоў, або пазбаўленнем волі на тэрмін да 3 гадоў.

• Текст доступен на языке: Русский