Падчас суботніка на Віліі. Фота з суполкі vk.com Навіны Вілейкі.

Сёння, шостага красавіка, жыхары Вілейкі зладзілі суботнік.

Прыбралі трыста метраў берагу Віліі. Па словах арганізатараў, прыйшло дзесяць чалавек.

Працавалі тры гадзіны. За гэты час сабралі 30 мяхоў смецця і яшчэ вялікую кучу. Таксама знайшлі пакінуты кімсьці ўнітаз.