Фота Андрэя Лукашэвіча, паводле osh.by.

Валейбольны клубу NIKA ўжо некалькі гадоў працуе ў СШ №1 пад кіраўніцтвам трэнера Андрэя Лукашэвіча. У складзе клуба трэніруюцца, выязджаюць на абласныя і рэспубліканскія спаборніцтвы толькі дзяўчынкі.

Нядаўна каманда спартсменак вярнулася з двухдзённых спаборніцтваў – першынства Гродзенскай вобласці па валейболе сярод дзяўчынак 2003-2004 гадоў нараджэння. На валейбольную пляцоўку ў Ваўкавыску, дзе праходзілі гульні, выйшла васямнаццаць каманд з розных куткоў Гродзеншчыны. Астравецкія валейбалісткі годна згулялі дзесяць гульняў, але саступілі камандзе з Мастоў і занялі другое месца. Дзяўчынкі не сумуюць і ў адзін голас паўтараюць, што ў наступным годзе дадому яны вернуцца толькі з перамогай.

У складзе каманды выступілі спартсменкі СШ №1 Дыяна Лыскойць, Кіра Кащыц, Дар’я Шынкевіч, Дар’я Баравая, Аліна Бразоўская і капітан Жана Лыскойць. Дзяўчынак падтрымалі спартсменкі, вучаніцы Гальшанскай СШ і Мураванаашмянкоўскага ВПК Ілона Кабак і Ангеліна Малышка.

У перапынках паміж спаборніцтвамі спартсменкі не прапускаюць ніводнай трэніроўкі і рыхтуюцца выйграць Кубак горада па валейболе. У планах – удзел у таварыскіх матчах з рознымі спартыўнымі школамі рэспублікі. Вось толькі не заўсёды ёсць магчымасць арганізаваць выезд каманды за межы раёна. Трэнер валейбольнага клуба Андрэй Лукашэвіч спадзяецца, у бліжэйшы час удасца наведаць і, вядома ж, выйграць, некалькі валейбольных гульняў. Бо вынікі валейбалістак залежаць не толькі ад трэніровак ў спартыўнай зале, але і ад перамог і паражэнняў у спаборніцтвах, дзе спартсменкі пастаянна набіраюцца досведу і павышаюць сваё майстэрства.

Вялікую дапамогу і падтрымку ў арганізацыі паездак на абласныя і рэспубліканскія спаборніцтвы валейбольнаму клубу аказваюць інструктар-метадыст фізкультурна-спартыўнага клуба Пётр Давідовіч і дырэктар цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Ірына Буйніцкая.

Спартсменкі з задавальненнем прыме ў сваю каманду тых, хто хоча сур’ёзна займацца валейболам. Андрэй Лукашэвіч распавёў, што заўсёды рады бачыць у спартзале вучаніц не толькі і іншых школ. Запісацца ў валейбольны клуб са жніўня па верасень могуць дзяўчынкі 2008, 2007 гадоў нараджэння і маладзейшыя.

• Текст доступен на языке: Русский