Фота Masty.eu.

Стан пешаходнага траўматызму – па-ранейшаму актуальны ад пачатку 2019 года.

Асноўныя прычыны такіх здарэнняў – парушэнні ПДР пешаходамі і не выкананне патрабаванняў Правілаў кіроўцамі на нерэгулюемых пешаходных пераходах.

За 2018 год супрацоўнікамі аддзела Дзяржаўтаінспекцыі МаладзечанскагаРАУС да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 18.14 ч.6,12 КаАП Рэспублікі Беларусь (не пропуск пешахода) прыцягнута 357 вадзіцеляў, а з пачатку 2019 году – 214 кіроўцаў.

Да адміністрацыйнай адказнасці па ст.18.23 КаАП Рэспублікі Беларусь за 3 месяцы 2019 года АДАІ сумесна з іншымі службамі Маладзечанскага РАУС прыцягнута 1202  удзельнікаў дарожнага руху.

Каб не было ДТЗ на пешаходных пераходах і ў цёмны час сутак, Дзяржаўтаінспекцыя Маладзечна ад 8 па 12 красавіка абласную прафілактычную акцыю «Пешаход».

Большасць наездаў здарылася на пешаходаў, якія былі без флікераў у цёмны час. Кіроўцы не змаглі адразу ўбачыць небяспеку і своечасова пазбегнуць наезду.

Кіроўца пры раз’ездзе з сустрэчным транспартам або пры руху ў дрэннае надвор’е не можа адрэагаваць пры нечаканым з’яўленні на дарозе пешахода і прадухіліць наезд, тым больш, калі на ім цёмная вопратка.

Пазначаны пешаход бачны ў блізкім святле фар на адлегласці 140-150 метраў, у далёкім 300-400. Тады кіроўца можа прадухіліць наезд: знізіць хуткасць руху, быць больш уважлівым.

У цемры небяспека трапіць пад колы аўтамабіля павялічваецца ў параўнанні са светлым часам сутак у дзевяць разоў.

Супрацоўнікі ДАІ правядуць рэйдавыя мерапрыемствы  па адпрацоўцы ў «гадзіны пік» і ў цёмны час сутак нерэгулюемых пешаходных пераходаў, участкаў аўтамабільных дарог, вуліц населеных пунктаў, найбольш схільных да рызыкі наездаў на пешаходаў.

Правераць таксама наяўнасць флікераў у пешаходаў.

Растлумачаць у школах і працоўных калектывах неабходнасць выканання ПДР, раскажуць пра сезонныя фактары і флікеры.

• Текст доступен на языке: Русский