У Маладзечне мікрааўтобус сутыкнуўся з матацыклам

Аварыя здарылася шостага красавіка каля 12.40.

39-гадовы кіроўца ехаў на машыне Фольксваген-транспарцёр па вуліцы Міру ў накірунку вуліцы Скарыны па другаснай дарозе з хуткасцю прыкладна 35 кіламетраў у гадзіну.

На месцы здарэння.

На скрыжаванні, што каля мікрараёна Снежны, кіроўца не адразу заўважыў матацыкл. Калі ж убачыў і пачаў тармазіць, было ўжо позна. Адбылося сутыкненне.

На матацыкле было двое – 20-гадовы кіроўца і 31-гадовы пасажыр. Дваіх забралі ў бальніцу. Пасажыру аказалі дапамогу і адпусцілі дадому.

Кіроўца – у траўматалогіі з цяжкімі пераломамі.

Маладзечанскія следчыя праводзяць праверку ДТЗ, распавёў карэспандэнту дзяржаўтаінспектар ДАІ Маладзечна Сяргей Бартош.

Здымкі з месца здарэння забяспечаныя Сяргеем Бартошам.

 

• Текст доступен на языке: Русский