На Вілейшчыне з-за дымара для пчол згарэлі два хлявы і пацярпелі дахі на двух дамах

Пра пажар, што здарыўся ў вёсцы Шыпкі Хаценчыцкага сельсавета, пятага красавіка нам паведаміў чытач.

Сёння мы звязаліся з Вілейскім РАНС. Галоўны спецыяліст групы нагляду і прафілактыкі Дзяніс Гаўрышчук расказаў пра падрабязнасці здарэння.

Вілескім выратавальнікам пра пажар паведамілі пятага красавіка каля гадзіны дня. Пажар пачаўся з двара дома №45 па вуліцы Рачная.

Гаспадар, які прыехаў з Мінска, вырашыў дагледзець пчол. Для гэтага выкарыстоўваў прыладу пчаляроў – дымар.

Іскра з дымара трапіла на сухую траву. Гаспадар пачаў тушыць, але агонь перакінуўся на гаспадарчую пабудову ў двары, якая цалкам згарэла.

У двары дома 47 згарэла частка даху на хаце. У двары дома 49 – таксама пацярпеў дах на хаце і цалкам згарэў хлеў.

У Вілейскім РАНС распавялі, што трэба рабіць, каб не адбылося падобнага здарэння:

  • сухую расліннась неабходна прыбіраць з двара;
  • па магчымасці не спальваць смецце ў двары, а вывозіць яго. Калі ўсё ж паліце, трэба гэта рабіць не бліжэй, чым за дзесяць метраў ад будынкаў на абкапанай тэрыторыі ў бязветранае надвор’е, увесь час кантраляваць вогнішча, мець на месцы вядро з вадой ці вогнетушыцель.

 

 

• Текст доступен на языке: Русский