На Маладзечаншчыне збілі дзвюх казуль

Пра дарожныя здарэнні, што адбыліся днямі на Маладзечаншчыне з дзікімі жывёламі, карэспандэнту распавёў дзяржаўтаінспектар Маладзечанскай ДАІ Сяргей Бартош.

5 красавіка ўдзень у ДАІ паведамілі, што на дарозе Мінск-Маладзечна-Нарач, ля вёскі Крыніца, ляжыць збітая казуля.

Невядомы кіроўца, які збіў жывёлу, пакінуў яе на дарозе і з’ехаў. Цяпер міліцыя шукае яго.

Мёртвую жывёлу перадалі супрацоўнікам Маладзечанскага лясгаса.

Яшчэ адну казулю збілі на той жа аўтадарозе Р28, толькі бліжэй да вёскі Красоўшчына. Як расказаў міліцыянерам кіроўца Сітраэна, ён ехаў па дарозе пасля 17.00 з хуткасцю 90 кіламетраў у гадзіну.

Заўважыў, што на ўзбочыне дарогі стаіць казуля, і суцішыў рух. Нечакана жывёла пачала перабягаць дарогу. Кіроўца затармазіў, але пазбегнуць сутыкнення не паспеў.

Збітую казулю адкінула на цэнтр дарогі. Пасля яна паднялася, адбегла некалькі метраў у лес і там павалілася.

Тушу таксама перадалі ў Маладзечанскі лясгас.

• Текст доступен на языке: Русский