У Слонімскім раёне чалавек скраў прадуктаў на пяць рублёў, а потым падпаліў два дамы

Жыхара вёскі Вялікая Кракотка Слонімскага раёна падазраюць у крадзяжы і падпале.

Мужчына 1973 году нараджэння ў 2015 годзе быў судзімы па другой частцы артыкула  «Крадзеж». За апошнія два гады пяць разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці.

Пра здрэнне распавёў першы намеснік начальніка Слонімскага РАУС падпалкоўнік міліцыі Віталь Асоцкі.

5 красавіка мужчына залез у дом пенсіянеркі 1932 года нараджэння. Ён ведаў, што на жанчына знаходзіцца ў бальніцы, разумеў, што яму не будзе складана скрасці рэчы. З дома ён забраў прадукты коштам больш за пяць рублёў. Мужчына быў нецвярозы.

Пасля ён вырашыў пазбавіцца ад доказаў, для гэтага падпаліў дом пенсіянеркі. Полымя перакінулася на суседні нежылы дом. Праз некалькі гадзін агонь ўбачыў жыхар вёскі і патэлефанаваў у МНС. Але два дамы былі знішчаныя агнём.

Высветлілі асобу падазраванага. Яго затрымалі.

Крымінальныя справы ўзбудзілі па другой частцы артыкула «Крадзеж» і па другой частцы артыкула «Наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці».