Выява SdelajRukami.Ru.

13 красавіка ў двары дома па Скарыны 1 актыўныя жыхары двара зладзяць дзень шпакоўні. Запрашаюць далучыцца да мерапрыемства ўсіх жадаючых. Прычым не толькі паглядзець, але і паўдзельнічаць.

– На мерапрыемства можна прынесці сваімі рукамі зробленую шпакоўню. Канешне, арыгінальнасць вітаецца, але асаблівых патрабаванняў няма. Думаю, дзень шпакоўні асабліва захапляльным будзе для дзяцей. Самыя цікавыя шпакоўні адзначым падарункамі,  –  кажа актывістка двара Ірына Тархан. – Пачынаць трэба з малага, таму вырашылі дэкарыраваць двор прыгожымі шпакоўнямі, у якія будуць прылятаць птушкі, лічу, будзе класна.

Развешваць шпакоўні плануюць па двары ў гэты ж дзень.

Пачатак мерапрыемства а 12-ай. Уваход вольны.