Сморгонец на Астравеччыне шукаў скарб, а знайшоў паўтысячы патронаў

Раніцай 4 красавіка ў аператыўна-дзяжурную службу Смаргонскага РАУС паступіла паведамленне ад грамадзяніна 1977 года нараджэння. Мясцовы жыхар сказаў, што знайшоў 440 патронаў, якія хоча аддаць у праваахоўныя органы.

На месца прыехалі супрацоўнікі міліцыі, следчага камітэта і дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.

У прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама распавялі, што ў мужчыны знайшлі 440 патронаў калібра 7,62 міліметра. Паводле папярэдняй версіі боепрыпасы захаваліся ад часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Мужчына  расказаў, што 3 красавіка займаўся раскопкамі ў вёсцы Відзюны Астравецкага раёна. У нейкі момант металашукальнік выявіў буйны прадмет. Дастаўшы яго з зямлі, мужчына зразумеў, што перад ім знаходзяцца боепрыпасы. У той дзень ён схаваў патроны ў гаражы, а на наступны дзень звярнуўся ў міліцыю.

Цяпер праводзяць праверку.

• Текст доступен на языке: Русский