Фота Tumix.ru. Ілюстрацыйнае фота.

Турнір па хуткаснай зборцы кубіка Рубіка адбудзецца 20 красавіка ў 12:20 ў вілейскай гімназіі №1 “Логас”. У спаборніцтвах па speedcubing могуць удзельнічаць любыя школьнікі горада. Галоўная ўмова – прыходзіць са сваім класічным кубікам Рубіка 3х3. Арганізуе турнір дырэктар вілейскай гімназіі №1 “Логас” Аляксандр Воўк. Ён распавёў МЛЫН.BY:

– Летась я заўважыў захапленне спідкубингом сярод вучняў. Многія збіраюць кубік Рубіка менш, чым за хвіліну. Год таму мы арганізавалі турнір у сценах школы, а сёлета вырашылі пашырыць рамкі і надалі турніру статус адкрытага. Школы горада ўжо атрымалі запрашэнні, цяпер чакаем заяўкі, якія прымаюцца да 14 красавіка. Гэтым турнірам мы хочам папулярызаваць і развіваць speedcubing і прыцягнуць вучняў да інавацыйнай дзейнасці, развіць у іх прасторавае, лагічнае і абстрактнае мысленне.

Па словах Аляксандра Воўка, узрост навучэнцаў для ўдзелу ў турніры неабмежаваны – запрашаюцца навучэнцы ад 1 да 11 класаў.

– Па ўмовах спаборніцтваў удзельнік павінен здаць суддзі галаваломку, якая будзе пэўным чынам заблытаная. Зборка лічыцца завершанай, калі усе грані будуць сабраныя. Кожнаму ўдзельніку даецца дзве спробы. Удзельнікам асноўнага тура прадаставяць тры спробы. Сярэдняе арыфметычнае з гэтых трох спроб і вызначыць занятае удзельнікам месца ў спаборніцтвах. У фінальным туры (два чалавекі) прадастаўляецца пяць спробаў. Суддзі залічаць сярэдняе арыфметычнае значэнне трох пакінутых. Пры гэтым час лепшай і горшай спробы выключаюцца, – удакладніў арганізатар турніру.

• Текст доступен на языке: Русский