Ілюстрацыйнае фота rozetka.com.ua.

Смаргонскія каратысты Ягор Касцюшэўскі, Уладзімір Грывіцкі і Максім Валковіч ў канцы сакавіка ў складзе каманды СК «Чэмпіён» выступалі на міжнародным турніры па каратэ «Кубак Прыбужжа»  ў Брэсце.

Як распавёў трэнер СК «Чэмпіён» Дзмітры Куцько, з траіх юнакоў спартыўная поспехі усміхнулася дваім – Уладзіміру Грывіцкаму і Максіму Валковічу.

– Ягор Касцюшэўскі, на жаль, прайграў у першым жа баі. Упершыню ён вярнуўся з турніру без прызавога месца, – адзначыў трэнер.

Дзмітры Куцько задаволены выступленнем Уладзіміра Грывіцкага. Спартсмен заваяваў трэцяе месца.

Максім Валковіч, які летась стаў чэмпіёнам Еўропы, на гэтых спаборніцтвах упершыню ўдзельнічаў у новай узроставай катэгорыі (14-15 гадоў). Але нягледзячы на гэта, сморгонец заваяваў першае месца.

Дзмітры Куцько праанансаваў бліжэйшыя спаборніцтвы з удзелам смаргонцаў. У сярэдзіне мая ў Смаргоні адбудзецца першынства СК «Чэмпіён». Апошнія падобныя спаборніцтвы горад прымаў у 2016 годзе. У пачатку лета Максім Валковіч адправіцца яшчэ раз штурмаваць першынства Еўропы.

• Текст доступен на языке: Русский