Фота са старонкі vk.com/hcdinamomolodechno.

8 і 9 красавіка ХК «Дынама-Маладзечна» правёў першыя матчы супраць салігорскага «Шахцёра». Гульні адбываліся ў Салігорску.

60 хвілін асноўнага часу не хапіла для выяўлення пераможцы – ніхто з супернікаў не хацеў саступаць.

Падчас матча 8 красавіка з лікам 3:2 перамог «Шахцёр». Сярод «зуброў» закінутымі шайбамі адзначыліся Станіслаў Кучкін і Павел Печур.

9 красавіка з лікам 4:5 перамаглі «бела-сінія». Два галы забіў Артур Гаўрус, астатнія – Эдуард Грынь, Ягор Воранаў. Пераможная шайба на рахунку Стаса Кучкіна.

Серыя працягнецца 11 і 12 красавіка, ужо дома. Пачатак гульняў а 19-ай.