На Вілейшчыне мужчына пікай закалоў дзіка і схаваў мяса ў лесе

Восьмага красавіка ў Мядзельскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету з Вілейскага таварыства паляўнічых-рыбаловаў паведамілі, што каля вёскі Грыгаркі Куранецкага сельсавета знайшлі мяшок з часткамі тушы дзіка.

На месца выбыла група Мядзельскай міжраённай інспекцыі. Па гарачых слядах устанавілі, што жыхар Вілейскага раёна вечарам сёмага красавіка закалоў дзіка металічнай пікай.

Пасля мужчына разабраў тушу і мяса ў мяшках схаваў у лесе.

Вілейскі РАСК распачаў крымінальную справу. Вінаватаму пагражае крымінальная пакаранне, аж да пазбаўлення волі, а таксама пакрыццё нанесенай шкоды навакольнаму асяроддзю ў памеры 120 базавых велічынь, што складае 3 060 рублёў, паведаміў карэспандэнту намеснік начальніка Мядзельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Раман Лесін.

Па яго словах, фігуранта ўжо каралі раней за незаконнае паляванне.

Мядзельская міжнародная інспекцыя просіць паведамляць аб парушэннях прыродаахоўнага заканадаўства па тэлефоне 8 01797 50740 альбо на тэлефон даверу Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – 8 017 39 00000, або на тэлефон 102. Інфармацыя ў абавязковым парадку будзе праверана. Загадзя дзякуем за супрацоўніцтва!

• Текст доступен на языке: Русский