На вілейскай плошчы стартуе ўжо не першы велапрабег. На фота - удзельнікі аналагічнага мерапрыемства ў 2016 годзе. Фота з архіва РГ.

Прабег зладзяць 27 красавіка. Арганізатары – дзіцячы цэнтр «Надзея» і Вілейскі райвыканкам.

Маршрут: Вілейка – «Надзея».

Праграма

9.30 – 10.00 – рэгістрацыя на плошчы Леніна ў Вілейцы

10.00 – 10.30 – урачыстае адкрыццё

10.30 – Старт

11.00 – прыпынак на вуліцы Стаханаўскай ля «Буддэталяў». Агляд помнікаў гісторыі і культуры.

12.00 – прыпынак у Касуце. Агляд царквы і іншых славутасцей. – Касуцкі мост – вёска Рабунь

12.45 – прыпынак у вёсцы Сосенка. Кароткі агляд

13.30 – канцаая кропка – «Надзея». Фініш

14.00 – урачыстае закрыццё. Узнагароджанне ўдзельнікаў

14.40 – Кава-паўза. Экскурсіі па цэнтру па папярэдняй заяўцы

15.00 – Пагрузка ровараў і іх дастаўка ў Вілейку.

15.10 – Ад’езд

У рамках прабега правядуць конкурс на лепшы цюніг ровара.

Згодна з Палажэннем, да ўдзелу дапускаюцца каманды прадпрыемстваў і арганізацый Вілейшчыны, якія пададуць пісьмовую заяўку, завераную доктарам. Склад каманды: пяць чалавек і адзін прадстаўнік.

Каманда павінна мець адзіную форму. Усе ўдзельнікі – старэшыя за 18 год.