У Баранавічах пенсіянер абгарэў, калі ставіў чайнік на пліту

У Баранавічах пенсіянер атрымаў дома сур’ёзныя апёкі каля газавай пліты. Пра гэта  паведамілі БЕЛТА Ў Брэсцкім абласным упраўленні МНС.

Няшчасны выпадак адбыўся 8 красавіка каля 18:00. Мясцовы жыхар 1933 года нараджэння ставіў каструлю на газавую пліту і палой сінтэтычнай кашулі зачапіў падпаленую канфорку. Адзенне імгненна ўспыхнула.

Пенсіянер выбег на вуліцу, сарваў з сябе падпаленую вопратку і вярнуўся ў кватэру. Толькі на наступную раніцу ён звярнуўся па медыцынскую дапамогу. З апёкамі верхняй часткі тулава мужчыну шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне гарадской бальніцы.

У кватэры агнём нічога не пашкоджана.