Вясновая рака Валожынка. Фота Аксаны Ярашонак.

У наступныя дні ўплыў на надвор’е ў Беларусі будзе аказваць скандынаўскі антыцыклон. Прычым сфармаваны ў халодным паветры, так што разлічваць на цяпло не даводзіцца, — распавялі БелТА ў Белгідрамеце.

«Па начах будзе падмарожваць, ды і днём за кошт аблокаў паветра не занадта прагрэецца. Але хоць аблокаў будзе шмат, на большай частцы тэрыторыі істотных ападкаў не чакаецца».

У пятніцу ўначы ад 3 градусаў марозу да +3, удзень + 5-11.

У суботу і нядзелю, 13 і 14 красавіка, таксама без ападкаў.

Ноччу — мінус 4 — +2, пры праясненнях да мінус 6, днём будзе +5-12. Па поўдні Беларусі ноччу чакаецца +3-4, днём да плюс 13.

• Текст доступен на языке: Русский