Фота spd-surgut.ru.

Парламент прымае ў першым чытанні змяненні ў законы па пытаннях пахавання і пахавальнай справы, піша Tut.by.

Калі змены ўступяць у сілу, у Беларусі ўвядуць забарону за пахаванне спосабам, не прадугледжаным законам аб пахаванні. Напрыклад, нельга будзе развейваць прах памерлага.

Абавязак па ўтрыманні ў «належным стане» ўчастка для пахавання або месца ў калумбарыі законапраект прапаноўвае ўскласці у тым ліку на таго, хто ставіў надмагільны помнік.

З трох дзён да аднаго, па зменах, скарачаецца тэрмін пахавання памерлых, чыя асоба не ўстаноўлена.

Уводзяцца тэрміны «брацкая магіла», «групавая магіла», «агульная магіла», «перапахаванне» і «сямейны калумбарый».

Таксама абмяркоўваецца магчымасць замест ўстаноўкі надмагільнага помніка пэўнага ўзору Героям СССР, Беларусі, Героям Сацпрацы, поўным кавалерам ордэна Айчыны, Славы, Працоўнай Славы за бюджэтныя грошы выплачваць кампенсацыю родным памерлага.

Змены ў законы прынятыя ў першым чытанні.