Трывожная кнопка.

Аб гэтым паведаміла спецыяліст упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Мінадукацыі Аляксандра Аляксеева ў час круглага стала “Стварэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу” ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

“Што датычыцца агульнай сярэдняй адукацыі, то з 2813 устаноў прыблізна ў палавіне ёсць тэхнічныя ўмовы для аснашчэння іх кнопкамі трывожнай сігналізацыі. Калі канкрэтна, гэта 1482 установы (52,7 працэнта), з якіх каля 70 працэнтаў ужо аснашчаны такой мерай аховы. Работа прадаўжаецца, мясцовымі органамі ўлады да пачатку наступнага навучальнага года запланавана стапрацэнтнае аснашчэнне тых устаноў адукацыі, якія размешчаны ў зоне рэагавання, гэта значыць там, дзе ёсць тэхнічныя ўмовы”, – сказала спецыяліст.

Аляксандра Аляксеева

Як удакладніў намеснік начальніка Дэпартамента аховы МУС – начальнік упраўлення сродкаў і сістэм аховы Алег Шаблыка, у астатнія ўстановы нарад аховы не можа прыехаць за кароткі тэрмін проста таму, што яго фізічна няма ў гэтай зоне рэагавання. “Што датычыцца астатніх амаль 3 тыс. устаноў, то мы гатовы ўстанавіць аналагічныя тэхнічныя сродкі аховы і вывесці сігнал трывогі ўжо на тэрытарыяльны райаддзел міліцыі”, – дадаў Алег Шаблыка. Паводле яго слоў, усяго 3894 установы адукацыі розных ступеней (ад вышэйшай да дашкольнай) знаходзяцца ў зоне рэагавання Дэпартамента аховы. У 3128 установах ужо ўстаноўлены кнопкі трывожнай сігналізацыі, з іх 63 знаходзяцца пад фізічнай аховай.

Таксама Алег Шаблыка падкрэсліў, што ўстаноўка кнопак трывожнай сігналізацыі – найбольш масавая тэхнічная мера бяспекі, якая прымяняецца ва ўстановах адукацыі.