Сёння, 11 красавіка, — восьмыя ўгодкі (11.04.2011) тэракта на станцыі «Кастрычніцкая» мінскага метро.

Выбух тады прагрымеў у 17:56 на платформе станцыі, у гадзіну пік. Загінулі і памерлі ад ран 15 чалавек, а 387 чалавек атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.

У арганізацыі тэракту абвінавацілі Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. Іх асудзілі да смяротнай кары.

У гадавіну тэракту мінчукі звычайна нясуць кветкі да мемарыялу на ўваходзе на станцыю, праводзяцца таксама жалобныя мерапрыемствы.

• Текст доступен на языке: Русский