Станіслаў Манюшка. Фота StudentPortal.

4 мая ў музеі-сядзібе Міхала Клеафаса Агінскага ў Залессі адбудзецца музычна-гістарычная гасцёўня «Знакаміты кампазітар і музычны дзеяч – Станіслаў Манюшка», прымеркаваная да 200-годдзя з дня нараджэння Станіслава Манюшкі.

Пачатак мерапрыемства а 15-й. Уваход вольны.

Станіслаў Манюшка – беларускі і польскі кампазітар; аўтар песень, аперэт, балетаў; стваральнік польскай нацыянальнай оперы, класік вакальнай лірыкі.