Фота Domotel.by. Фот носіць ілюстрацыйны характар.

Закладка і ўрачыстае адкрыццё алеі сямейных дрэў адбудзецца 13 красавіка ў парку Перамогі ў Маладзечне, паведамілі БЕЛТА ў абласным камітэце БРСМ.

Пачатак мерапрыемства запланаваны на 12:00.

У ім паўдзельнічаюць 15 сямейных пар горада: нехта не так даўно адзначыў паркалёвае вяселле (адзін год сумеснага жыцця), некаторыя разам ужо 40 гадоў. Бок аб бок з імі будуць працаваць валанцёры руху “Добрае сэрца” і актыў моладзі Мінскай вобласці, прадстаўнікі дэпутацкага корпуса, выканаўчай улады і грамадскіх арганізацый. Усяго чакаецца каля 100 чалавек.

На алеі ўсталююць камень з указаннем даты стварэння. Плануецца, што алеі і паркі сямейных дрэў у хуткім часе з’явяцца ў кожным раёне Мінскай вобласці.

Гэта будуць месцы, дзе кожная сям’я зможа пасадзіць сваё дрэва з нагоды шлюбу, нараджэння дзіцяці. Побач з дрэвам можна будзе ўсталяваць шыльду з генеалагічным дрэвам. Важным складнікам праекта з’яўляецца вывучэнне гісторыі свайго роду, сваёй сям’і.