ДАІ шукае відавочцаў ДТЗ на Смаргоншчыне

23 красавіка прыблізна ў 20:15 на 92-м кіламетры аўтадарогі Мінск – Ашмяны – мяжа Літоўскай Рэспублікі на Смаргоншчыне «Кіа-Рыа» наехаў на пешахода на праезднай частцы. Пешаход памёр на месцы.

У ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама паведамляюць, што да ДТЗ можа быць датычны неўсталяваны аўтацягнік, кіроўца якога з месца здарэння з’ехаў.

ДАІ просіць тых, каму нешта вядома пра абставіны здарэння, патэлефанаваць па нумарах 79-75-45 або 72-40-53.