Маладзечанец на фуры ўрэзаўся ў ваенны грузавік з людзьмі – пяць чалавек атрымалі траўмы

У Бялыніцкім раёне 11 красавіка сутыкнуліся фура DAF і ваенны «ГАЗ-66». Пацярпелі пяць чалавек, якія знаходзіліся ў кузаве, паведамляе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.

43-гадовы жыхар Маладзечна ехаў на DAF па дарозе Мінск — Магілёў. У 16:50 ён адцягнуў увагу ад кіравання і ўрэзаўся ў ваенны «ГАЗ-66», які рухаўся па крайняй правай паласе, бо пачаў глухнуць падчас руху з-за перабояў у працы рухавіка.

Ад удару кузаў Грузавік, у якім знаходзіліся тры чалавекі, сарвала з рамы, “Газ” перакуліўся.

Цялесныя пашкоджанні атрымалі кіроўца грузавіка, пасажыр, які ехаў у кабіне, і трое, якія знаходзіліся ў кузаве, піша nn.by.

Па папярэдніх дадзеных, абодва кіроўцы былі цвярозымі. Прызначаныя судовыя медыцынскія і аўтатэхнічныя экспертызы.

Фота vk.com/club146996481.