Фота ti71.ru.

24 красавіка ў 14:00 у раённым цэнтры культуры адбудзецца раённы этап рэспубліканскага конкурсу «Сям’я года».

Удзельнікі прадэманструюць візітныя карткі сям’і «Радавод», пазнаёмяць са сваімі традыцыямі, прадставяць сацыяльна-значны праект “Мая сям’я – мая краіна”, дзякуючы якому раскажуць пра свае захапленні, поспехі і дасягненні.