Фота ostrovets.by.

Віталь Бандарэнка і Марк Маргуж заваявалі медалі на чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па боксе сярод мужчын і жанчын (эліта).

Майстар спорту міжнароднага класа Віталь Бандарэнка, які выступае ў вагавой катэгорыі 75 кілаграмаў, упэўнена праводзіў баі і без асаблівых цяжкасцей дайшоў да фіналу. У рашаючым паядынку ён таксама прадэманстраваў цудоўны бокс, аднак суддзі прызналі мацнейшым саперніка. Віталь Бандарэнка стаў срэбраным прызёрам.

Добра паказаў сябе на рэспубліканскім рынгу і Марк Маргуж, вагавая катэгорыя 64 кілаграмы, – астраўчанін заваяваў бронзавы медаль.

Фота ostrovets.by.

• Текст доступен на языке: Русский