Двухгадовага Івана Валошына знайшлі. Ён загінуў

Знайшлі цела маленькага Івана Валошына, які прапаў 3 дні таму. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкай вобласці Сяргей Дудчанка. Паводле папярэдняй інфармацыі, хлопчыка знайшлі ў меліярацыйным канале прыкладна за 1,5 кіламетры ад вёскі, піша onliner.by.

Абставіны высвятляюцца.

Аб знікненні сына ўвечары 10 красавіка паведаміла ў міліцыю 18-гадовая жыхарка вёскі Любашки. Паводле яе слоў, каля 15:00 ён пайшоў гуляць і знік. Хлопчыка шукалі сотні чалавек. Сілавікі і грамадзянскія добраахвотнікі прачэсвалі ваколіцы вёскі, паступова павялічвалі радыус.

Родныя хлопчыка казалі, што яго, магчыма, выкралі.

29 мая яму павінна было споўніцца два гады.

Па дадзеных СК, слядоў гвалту на целе дзіцяці не знайшлі.

Фота прэс-служба МУС.