Ілюстрацыйнае фота stopdacha.ru.

Дрэвы пасадзілі работнікі мясцовых арганізацый і прадпрыемстваў.

Сёлета каштаны, ліпы, дубы, рабіны і бярозы з’явіліся ў мікрараёне Воўкаўшчына. А на тэрыторыі храма, што ў гэтым мікрараёне, пасадзілі 10 блакітных елак.

Таксама маладыя дрэвы і кусты пасадзілі ў вёсках, аграгарадках Вілейшчыны, каля дзіцячых школ і садкоў. Усяго ў раёне пасадзілі 4 000 і 2 700 кустоў, паведамляюць у райвыканкаме.